- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Увага да зімуючых птушак

 

У Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе прайшла экалагічная акцыя “Пакарміце птушак зімой”, накіраваная на прыцягненне ўвагі дзяцей і дарослых да зімуючых птушак і павышэнне ўзроўню экалагічнай актыўнасці насельніцтва ў цэлым.

Падкормка зімуючых птушак прыносіць карысць не толькі птушкам, але і з’яўляецца значнай у навучанні і выхаванні дзяцей. Вучні праз гутаркі, пазнавальныя заняткі і назіранні даведваюцца пра розныя віды птушак сваёй мясцовасці, іх паводзіны, вучацца клапаціцца пра птушак, адчуваюць радасць ад усведамлення таго, што могуць выратаваць іх ад гібелі.

Вераб’евіцкія школьнікі зрабілі кармушкі і развесілі іх як каля сваіх дамоў, так і ў прышкольным садзе. Усталявалі таксама чаргу падкормкі, каб кармушкі папаўняліся кормам пастаянна. Такая работа спрыяе развіццю пазнавальнай актыўнасці, маральнай самасвядомасці вучняў сродкамі экалагічнай адукацыі, і з’яўляецца выдатнай магчымасцю праявіць спачуванне і дабрыню.

Алена ЖУКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий