- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Важнейшы сацыяльны інстытут дзіцяці – сям’я

 

Занятак па маральным выхаванні прайшоў у сярэдняй группе № 2 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка.

Сям’я – гэта першы сацыяльны інстытут, з якім дзіця сустракаецца ў жыцці і часткай якога з’яўляецца. Неабходна выхоўваць у дзіцяці з самага ранняга дзяцінства любоў да роднага дому і да сваёй сям’і. Менавіта з гэтай мэтай праводзіўся занятак.

Дзеці пазнаёміліся з дзяўчынкай Дашай і членамі яе сям’і. Распавялі, як ласкава называюць сваіх матуль, а таксама што іх матулі робяць па дому і як дзеці ім дапамагаюць, чым любяць займацца са сваімі татамі, бабулямі і дзядулямі, расказвалі пра ўзрост членаў сваёй сям’і. Напрыканцы занятку Даша перадала дзецям падарункі – домікі, у якія яны “пасялілі” членаў сваіх сямей. Домікі дзеці падаравалі ўвечары бацькам.

 

Такія заняткі дапамагаюць прывіць дзецям цяпло, пяшчоту, любоў да сваёй сям’і, якую ім ніколі не заменяць грошы ці кар’ера, бо сям’я – гэта самае сапраўднае шчасце.

Кацярына БУІНСКАЯ,
педагог сацыяльны
дашкольнага цэнтра развіццядзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий