- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Выбяры будучыню сёння

 

Пад такім дэвізам у Залескім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёнапрайшоў тыдзень прафарыентацыі.

Выбраць прафесію – гэта адно з самых складаных рашэнняў, якое чалавек прымае ў сваім жыцці. І чым раней школьнік пачне над гэтым задумвацца, тым больш усвядомленым будзе яго выбар.

Кожны дзень тыдня быў напоўнены мерапрыемствамі, у якіх удзельнічалі практычна ўсе навучэнцы ўстановы.

Цікавай і запатрабаванай была выстава “Усе прафесіі важныя…”, дзе можна было пазнаёміцца з часопісамі, буклетамі, кнігамі, у якіх школьнікам прапаноўвалася яшчэ раз падумаць і ўзважыць усе “за” і “супраць” свайго выбару, каб будучая прафесія прыносіла радасць і забяспечвала дастойны ўзровень жыцця.

Цікава прайшла прафарыентацыйная гульня “Я выбіраю…”, у ходзе якой вучні 6-га класа даведаліся пра фактары, што ўплываюць на выбар прафесіі, пазнаёміліся з рознымі характарыстыкамі прафесій, атрымалі парады па выбары прафесіі. Пройдзены пасля тэст дапамог школьнікам даведацца, да якога тыпу прафесій яны схільныя, а якія ім не падыходзіць.

 

Удзел у квест-гульні “Калейдаскоп прафесій” пашырыў уяўленні навучэнцаў 7-га класа пра прафесіи, звязаныя з тымі ці іншымі вучэбнымі прадметамі, дазволіў усвядоміць, якія навыкі і ўменні трэба развіваць, каб ажыццявіць свае мары ў будучыні.

У ходзе ток-шоу “Вышэйшая адукацыя. Магчымасць стаць добрым спецыялістам ці проста дыплом?” адзінаццацікласнікі разважалі пра распаўсюджаныя прычыны атрымання вышэйшай адукацыі і ў што яны выліваюцца ў рэальнасці.

Прафарыентацыйны палілог “Мая жыццёвая перспектыва” дапамог яго ўдзельнікам лепш разабрацца з такімі паняццямі, як “хачу”, “магу”, “патрэбна”, з тым, што карысна ведаць, выбіраючы будучую прафесію, бо не заўсёды магчымасці чалавека супадаюць з яго жаданнямі і патрэбамі эканомікі ў некаторых спецыяльнасцях.

У рамках праведзенага апытання ўдалося даведацца, што прафесіямі мары для навучэнцаў нашай установы з’яўляюцца прафесіі эканаміста, праграміста і прадпрымальніка.

Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі школьнікам зарыентавацца ў велізарным свеце прафесій, вызначыць свае жыццёвыя планы.

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий