- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць

 

Тэматычная пляцоўка “Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць” у сацыяльнай сетцы “УКантакце”, якая працуе ў Раклевіцкім дзіцячым садзе – базавай школе, стала своеасаблівым віртуальным цэнтрам для ўстановы адукацыі, навучэнцаў і іх бацькоў.

Створаная ў рамках раённага конкурса “Каля вытокаў маральнасці” яшчэ ў 2018 годзе, яна па сённяшні дзень актыўна функцыянуе, дзякуючы намаганням каманды творчых і актыўных педагогаў і бацькоў. З аднаго боку, на яе старонках праводзяцца цікавыя віртуальныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей у навучэнцаў, прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных залежнасцей. З другога боку, можна ў любы час пазнаёміцца з вынікамі мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў школе.

На старонках тэматычнай пляцоўкі стала традыцыйным правядзенне такіх мерапрыемстваў, як фотамарафоны, віртуальныя флэшмобы, інтэрнэт-чэленджы, анлайн-віктарыны. У гэтым навучальным годзе навучэнцы, бацькі, настаўнікі прынялі ўдзел у фотамарафоне “Навагодняе сэлфі”, інтэрнэт-чэленджы “Гэта мой крок насустрач здароўю. А твой?”, віртуальных флэшмобах “Люблю жыццё за тое, што…”, “Я маю права…Мой абавязак…”.

Мы запрашаем усіх да ўдзелу ў фотабатле калажаў, прымеркаваным да Дня абаронцаў Айчыны, пад назвай “Мой тата – самы лепшы! Я цябе віншую!”, які стартаваў у пачатку лютага.

Будзем рады сустрэчы з кожным жадаючым на старонках тэматычнай пляцоўкі “Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць”! Праходзьце па спасылцы https://vk.com/club162292714 і далучайцеся да нас!

Марына СЕРБІН,
педагог сацыяльны
Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий