- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Новы старт добраахвотніцкай акцыі

 

 З 4 лютага стартаваў другі этап добраахвотніцкай акцыі “Зімовая пара добрых спраў”.

На працягу зімовага часу валанцёры і цімураўцы сярэдняй школы № 1 Смаргоні кожны дзень браліся за рыдлёўкі і чысцілі ад снегу двары і вуліцы прыватнага сектара.

Наступствы багатых снегападаў дастаўляюць нямала клопатаў не толькі камунальнікам, але і жыхарам нашага горада. Асабліва цяжка даводзіцца пажылым людзям: не кожнаму пад сілу расчысціць свой двар і выхад на вуліцу. Члены валанцёрскага атрада “Адкрытыя сэрцы” з новымі сіламі ўключыліся ў працу, якая стала для хлопцаў і дзяўчат яшчэ і зімовай забаўкай. Дзеці працавалі з задорам і агеньчыкам, атрымліваючы мора станоўчых эмоцый і падзяку за сваю працу ад пажылых гаспадароў.

Святлана ВАЙДА,
педагог сацыяльны
сярэдняй школы №
1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий