- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

У ГДУ імя Францыска Скарыны ўручылі дыпломы магістрам  

 

На факультэце псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны ўрачыста ўручылі дыпломы 18 магістрантам завочнай формы навучання факультэта псіхалогіі і педагогікі.

Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі ім прысвоена ступень магістра па спецыяльнасцях “Тэорыя і методыка навучання і выхавання” і “Псіхалогія”. Гэтаму папярэднічаў паўтарагадовы курс навучання ў магістратуры. Пераважная большасць тэм магістарскіх дысертацый прысвечана рашэнню прыкладных праблем сучаснай псіхалогіі і педагогікі. Многія магістранты абаранялі свае работы на англійскай мове.

У большасці, гэта спецыялісты, якія ўжо адбыліся. Многія займаюць кіруючыя пасады ў галіне адукацыі, медыцыны, бізнэсе. У наш час у сувязі з імклівым развіццём грамадства і эканомікі на рынку працы ўсё часцей патрабуюцца спецыялісты з паглыбленымі ведамі, якія валодаюць кампетэнцыямі, неабходнымі для хуткага вырашэння задач.  Таму папулярнасць магістратуры расце. Дарэчы, у некаторых краінах свету кіруючыя пасады маюць права займаць толькі тыя асобы, якія валодаюць дыпломам магістра ў адпаведнай галіне.

   

У гэтым навучальным годзе на факультэце псіхалогіі і педагогікі навучаецца ў тым ліку каля 300 магістрантаў з КНР на англамоўных праграмах магістратуры па спецыяльнасцях “Тэорыя і методыка навучання і выхавання” і “Псіхалогія”. Магістранты вучацца па вочнай форме. Але ж з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі заняткі ў першым семестры праводзіліся ў анлайн-рэжыме. Плануецца, што кітайскія магістранты завершаць сваё навучанне і атрымаюць дыпломы магістра ў канцы чэрвеня.

Уладзіслаў БЕЙЗЕРАЎ,
дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі
ГДУ ім.Ф.Скарыны

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий