- ВІЦЕБШЧЫНА, Рэгiёны

У памяць пра герояў

 

Штогод 2 лютага ў Суражскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова Віцебскага раёна праходзіць лінейка, прысвечаная памяці дзяцей Бацькі Міная. Навучэнцы 6-га класа распавялі пра трагічны лёс дзяцей камандзіра партызанскага атрада: Лізы, Зіны, Сярожы і Мішы.

У 1942 годзе дзеці разам з сястрой М.Ф.Шмырова былі расстраляны на беразе ракі Суражка. У 1984 годзе на тэрыторыі школы ім быў усталяваны помнік. Ён уяўляе сабой кампазіцыю з чатырох стылізаваных пілонаў са скульптурнымі барэльефамі твараў дзяцей. Помнік быў выраблены па праекце скульптара А.Гвоздзікава і архітэктара В.Ягадніцкага. Гэты помнік не толькі дзецям М.Ф.Шмырова, але гэта памяць і пра ўсіх тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Помнікі – гэта пацвярджэнне таго, што мы не забыліся на гісторыю, ганарымся і аберагаем памяць нашых продкаў. У памяць пра дзяцей Бацькі Міная была аб’яўлена хвіліна маўчання. Прадстаўнікі ад класаў усклалі кветкі да помніка дзецям М.Ф.Шмырова.

Святлана МАШКАНАВА,
класны кіраўнік 6-га класа
Суражскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
імя Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова
Віцебскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий