- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Я памятаю, я ганаруся!   

   

Пад такой назвай у 7 класе Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Дзень 8 лютага – дзень памяці ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак, піянераў-герояў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Але прыйшоў час ліхалецця – яны паказалі, якім вялікім можа быць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім свяшчэнная любоў да Радзімы і нянавісць да ворагаў. На іх дзіцячыя плечы лёг цяжар гора, бяды. Яны не схіліліся пад гэтым цяжарам, сталі моцныя духам, памужнелі і разам са старэйшымі змагаліся за свабоду сваёй краіны.

Вучні выступілі з паведамленнямі пра піянераў-герояў і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Мы заўсёды будзем памятаць пра тых, хто загінуў у гады страшэннай вайны. Мы хочам жыць, вучыцца і развіваць свае здольнасці, весела адпачываць з сябрамі, гуляць у розныя гульні, хадзіць у паходы пад мірным небам роднай Беларусі.

Марына НАГУЛЕВІЧ,
настаўнік геаграфіі
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий