- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Знаёмства з настаўнікамі ў школьным музеі

 

Школьны музей сярэдняй школы № 1 Смаргоні захоўвае гісторыю ўстановы, памяць пра педагогаў, якія працавалі тут, і шмат успамінаў пра розныя падзеі.

6 лютага, напярэдадні вечара сустрэчы выпускнікоў, для вучняў 5–6-х класаў у школьным музеі была праведзена экскурсія на тэму “Настаўнікі-ветэраны педагагічнай працы”.

Таксама быў падрыхтаваны відэаролік “Памяць”, у якім распавядаецца пра гісторыю школы, пра першых настаўнікаў, пра дырэктараў нашай установы адукацыі.

Навучэнцам было цікава даведацца пра настаўнікаў-франтавікоў, пра першых выпускнікоў школы, пра другое нараджэнне будынка першай школы.

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий