- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Акцябрацкі збор “Юныя героі вайны”

 

У Рэплеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню юнага героя-антыфашыста.

Для вучняў 2–4-х класаў адбыўся акцябрацкі збор “Юныя героі вайны”, на якім дзеці разам з педагогам Крысцінай Булай “падарожнічалі” па мясцінах нашай краіны, якія засталіся ў гісторыі як жудасныя ўспаміны пра вайну, успомнілі юных герояў і пагулялі ў квест-гульню.

Пяць вучняў нашай установы папоўнілі рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі – яны сталі піянерамі. У ходзе піянерскага збору дзеці ўспомнілі маленькіх і бясстрашных герояў Вялікай Айчыннай вайны. Вучні 6-га класа павіншавалі новых грамадзян краіны Піянерыя і падарылі ім зробленыя сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі і невялікія сувеніры.

Завяршылася мерапрыемства практычным заданнем: кожны атрад павінен быў зрабіць рамку да партрэта герояў, якія былі ім прапанаваны.

Ілона МАЛЧАНАВА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Рэплеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий