- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Дзеці з Брагіна перамаглі ў танцавальным конкурсе

 

У санаторным яслях-садзе Брагіна ўсе педагагічныя супрацоўнікі разумеюць, што трэба развіваць задаткі, якія кожнаму дзіцяці дадзеныя прыродай, ператвараючы іх у здольнасці.

Музычная дзейнасць вельмі падабаецца дзецям. Выхаванцы другой малодшай групы Карына Вараненка, Кіра Кукуева, Паліна Філіпенка, Сафія Фралова, Крысціна Шаўлякова пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Алены Гаршковай падрыхтавалі танцавальную кампазіцыю “Пацеркі”, якая на IV Міжнародным творчым конкурсе “Навагодняя казка” (https://konkurs-kids.ru/konkurs-risunkov-i-podelok-novogodnyaya-skazka/) адзначана дыпломам лаўрэата I ступені. Для ўдзелу ў конкурсе ў аргкамітэт быў накіраваны відэаролік танца.

Каб вывучыць танцавальныя рухі, дзецям прыйшлося нямала папрацаваць – часам нават дарослым складана асвоіць тэхніку танца. Музычны кіраўнік Алена Гаршкова метадычна, але настойліва і ўпэўнена вучыла малых пластыцы, лёгкасці, плаўнасці і зладжанасці рухаў.

І вось яна – першая перамога дзяцей, якім няма яшчэ і чатырох гадоў. Дыпломы і падарункі, якія ўручыла выхавальнік Таццяна Леўчанка, выклікалі захапленне. Радасныя вочы дзяцей, словы падзякі ад бацькоў – самая высокая ацэнка эфектыўнай працы педагогаў.

Дзеці павінны ўдзельнічаць у разнастайных конкурсах, выставах, спаборніцтвах, і чым раней, тым лепш. Кожнаму педагогу, бацькам неабходна задумацца над тым, як ён займаецца развіццём дзіцяці. Трэба ствараць дзецям спрыяльныя ўмовы, як ва ўстановах адукацыі, так і ў сям’і: верыць у дзіця, натхняць і падтрымліваць яго, дзякаваць за працавітасць і стараннасць, а галоўнае – захапляцца нават невялікімі праявамі здольнасцей і таленту.

Алена АСКЕРКА,
намеснік загадчыка

санаторн
ага ясляў-сада Брагіна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий