- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

У фокусе дзейнасць дапаможных і спецыяльных агульнаадукацыйных школ-інтэрнатаў

 

Гомельскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі правёў анлайн-нараду, прысвечаную дзейнасці дапаможных і спецыяльных агульнаадукацыйных школ-інтэрнатаў.

Яе ўдзельнікамі сталі спецыялісты галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама, цэнтра прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі для асоб з асаблівасцямі развіцця Гомельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, члены адміністрацыі дапаможных і спецыяльных агульнаадукацыйных школ-інтэрнатаў.

Абмяркоўваўся шэраг актуальных пытанняў, якія тычацца стварэння асноўных умоў для забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў спецыяльных, дапаможных школах-інтэрнатах. Размова ішла аб выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе і ўзаемадзеянні з бацькамі, арганізацыі фізічнага выхавання навучэнцаў, асаблівасцях арганізацыі карэкцыйнай работы як ва ўмовах спецыяльнай агульнаадукацыйнай, так і ва ўмовах дапаможнай школы-інтэрната.

Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню ўмоў для атрымання прафесійнай адукацыі ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці і алгарытму паступлення выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў гэтыя ўстановы.

Марына ЛЯТОШКА,
намеснік дырэктара
Гомельскага абласнога цэнтра
карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий