- МІНШЧЫНА, Рэгiёны

З кожнага дзіцяці па зярняці

 

У Сівіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Валожынскага раёна сярод выхаванцаў рознаўзроставых груп прайшла акцыя “Кожнай птушцы мы змайструем па кармушцы, і тады – з кожнага дзіцяці па зярняці”.

Зімовы час – гэта не толькі вясёлыя гульні, катанне з горак, гульня ў снежкі, але і моцныя маразы з пранізлівым ветрам. Гэта самы цяжкі час для зімуючых птушак. Перад імі паўстае жыццёва важнае пытанне, як пракарміцца: даступнай ежы становіцца значна менш, а патрэба ў ёй узрастае. Часам натуральны корм практычна недаступны, таму многія птушкі не могуць перажыць зіму і гінуць. Настае патрэба ім дапамагчы.

Вось для гэтага ў нашай установе прайшла акцыя “Кожнай птушцы мы змайструем па кармушцы, і тады – з кожнага дзіцяці па зярняці”. Бацькі і дзеці адказна аднесліся да сур’ёзнай і патрэбнай справы. Зрабілі кармушкі сваімі рукамі, кожны прыдумаў сваю, асаблівую, праявіўшы талент, творчасць і спачуванне да зімуючых птушак. Дзеці з захапленнем расказвалі адно аднаму пра цяжкасці і асаблівасці пры вырабе “птушыных сталовых”.

Дашкольнікі не проста ўдзельнічалі ў развешванні кармушак на дрэвах. Час, праведзены на прыродзе, стаў для іх сапраўдным маленькім святам: выхаванцы кармілі птушак прыгатаваным загадзя пачастункам, чыталі вершы і разгадвалі загадкі.

Дзеці клапатліва ставяцца да птушак і штодня дзяжураць у “Птушынай сталоўцы”, чысцяць і падпраўляць кармушкі, папаўняюць іх сабраным кормам. А птушкі і рады: з усіх бакоў злятаюцца, ім такі прыём вельмі падабаецца.

Вынікам добрай падкормкі стала тое, што зграйкі птушак у чаканні корму трымаюцца на ўчастку дзіцячага саду – школы, чакаюць яго. А для таго каб дзеці ведалі, як называецца той ці іншы наведвальнік кармушкі, чым ён любіць паласавацца, выхавальнікі вывучалі з імі кнігі з выявамі птушак і парадамі, прагледзелі шэраг прэзентацый пра зімуючых птушак, праводзілі пазнавальныя заняткі, гутаркі.

Марына ШЫМАНКА,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Сівіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Валожынскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий