- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Здымаем напружанасць

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка педагогам-псіхолагам праводзяцца заняткі з дзецьмі на зняцце псіхаэмацыянальнага напружання.

Сучасныя дзеці дашкольнага ўзросту часам загружаныя не менш дарослых. Наведваючы дашкольныя ўстановы, розныя гурткі і спартыўныя секцыі, яны атрымліваюць вялікую колькасць інфармацыі, стамляюцца фізічна і эмацыянальна. Такія нагрузкі адмоўна адбіваюцца на псіхічным здароўі дзяцей. Таму ў працы з дзецьмі важна выкарыстоўваць гульні і практыкаванні на рэлаксацыю.

Заняткі на зняцце псіхаэмацыянальнага напружання выклікаюць у выхаванцаў станоўчыя эмоцыі і ствараюць добры настрой. Дзецям спадабаліся гульні і практыкаванні “Сараканожка”, “Хвіліна свавольства”, “Сагрэем матылька”, “Злаві шарык”, “Скачам і малюем”, “Жабы”, гульні з прышчэпкамі.

Выкананне такіх практыкаванняў дазваляе дзіцячаму арганізму скідаць лішкі напружання і аднаўляць раўнавагу, тым самым захоўваючы псіхічнае здароўе.

Юлія САСІМ,
педагог-псіхолаг
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий