- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Добрыя справы валанцёраў і цімураўцаў

 

Валанцёрскі атрад “Спектр” гімназіі № 1 імя Кастуся Каліноўскага Свіслачы прыняў удзел у акцыі “Зімовая пара добрых спраў”.

Асноўная мэта акцыі – аказаць дапамогу ветэранам вайны, адзінокім і пажылым людзям, выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё патрыятызму, павагу да старэйшых.Валанцёры і цімураўцы гімназіі № 1 Свіслачы сістэматычна аказваюць дапамогу па расчыстцы двароў і прыдамовых тэрыторый ад снегу ветэранам і адзінокім жыхарам нашага горада.Адзінокія люді з радасцю сустракалі памочнікаў, бо расчысціць снег – праца не з лёгкіх, ды яшчэ і для пажылога чалавека. Гасцінныя гаспадары дзякавалі рабятам за аказаную дапамогу не толькі цёплымі словамі, але і салодкімі пачастункамі.Рабіць дабро – гэта няцяжка, гэта лёгка і прадуктыўна для духоўных каштоўнасцей. Калі кожны будзе рабіць дабро ад чыстага сэрца, магчымасці дабра стануць бязмежнымі.

Вераніка СТАЛЯРЭЎСКАЯ,
педагог-арганізатар
гімназіі № 1 імя Кастуся Каліноўскага Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий