- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Урок мужнасці “Дзяцінства, апаленае вайной”

 

У Субацкім дзіцячым садзе сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна прайшоў урок мужнасці “Дзяцінства, апаленае вайной”, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. Мэта мерапрыемства – садзейнічаць выхаванню патрыятычных пачуццяў, пазнаёміць з гісторыяй краіны і з падзеямі мінулай вайны, вучыць спачуванню, справядлівасці, адказнасці.

Дзеці і вайна… Дзеці – гэта пачатак новага жыцця, надзея на шчасце і радасць, мірнае сонечнае неба, тата і маці, якія заўсёды з табою побач, прыгожыя цацкі, школа з кнігамі і сшыткамі, гульнямі і святамі. А вайна – гэта смерць, разбурэнні, знішчэнне ўсяго жывога і нежывога на зямлі. Словы “дзеці” і “вайна” не сумяшчальныя, і ніколі не павінны стаяць побач. Але калі пачынаецца вайна і прыносіць з сабой боль і кроў, голад і страх, жыццё поўнасцю мяняецца, і дзеці разам з дарослымі бачаць усе яе жахі…

У Дзень памяці юнага героя-антыфашыста 8 лютага ўвесь свет замірае, памятаючы пра гераічна загінулых хлопчыкаў і дзяўчынкак. Яны жылі ў розных краінах, размаўлялі на розных мовах, але здзяйснялі адзін і той жа подзвіг – змагаліся за вызваленне сваёй зямлі.

Падчас мерапрыемства вучні чыталі пранікнёныя вершы. Дзеці падрыхтавалі кароткія паведамленні пра подзвігі піянераў-герояў Марата Казея і Лёні Голікава, пра гераічную дзейнасць Зіны Партновай, пра Валю Коціка, які падрываў фашысцкія эшалоны.

Не абмінулі ўвагай на сустрэчы і сучасныя ваенныя канфлікты. Так, вучні шчыра спачувалі загінуўшым дзецям з Украіны, заложнікам і ахвярам Беслана 1–3 верасня 2004 года…

Напрыканцы мерапрыемства дзеці разам праспявалі загадзя развучаную песню “Нам мир завещано беречь” (муз. Ю.Чычкова, сл. К. Ібраева).

Хочацца верыць, што ў памяці рабят назаўсёды застануцца імёны юных салдат, з біяграфіямі якіх яны пазнаёміліся на мерапрыемстве.

Дзень памяці юнага героя-антыфашыста – гэта напамінак усім пра тое, што калісьці адбылося, а таксама перасцярога, што больш ніколі такога не павінна паўтарыцца.

Аксана ХАЯН,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Субацкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий