Вячоркі каля снежнай печы

- 11:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучні 1–3 класаў, якія наведваюць групу падоўжанага дня Дварэцкай сярэдняй школы, сумесна з работнікамі Дварэцкага дома культуры каля незвычайнай снежнай печы на вуліцы правялі вясёлыя, задорныя і пазнавальныя вячоркі.

Раней такім чынам праводзілі вольны час жанчыны ў доўгія зімовыя вечары. Каця Ганчар расказала пра тое, якія раней стравы гатавалі ў печы ў чыгунку. Ксенія Кандакова і Соня Ганчар падзяліліся прабабульчынымі рэцэптамі пірагоў. А Кацярына Кашчык забаўлялася з лялькай ля гарманіста. Пасля “працы” ля печы дзяўчынкі паспрабавалі патанцаваць і паспяваць, павесяліць выпадковых мінакоў. А песня “Бывайце здаровы” задала ўсім добры настрой на новую сустрэчу.  

Невялічкія пасядзелкі ўсім спадабаліся. Сумесная творчая дзейнасць з работнікамі дома культуры на гэтым не спыняецца. У нас багата сумесных творчых планаў, якія мы спадзяёмся ажыццявіць у бліжэйшым будучым.

Вольга СЯМАШКА,
выхавальнік Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий