- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Сініца ў руках ці… дома лепш за ўсё

 

У Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна прайшла квест-гульня “Сініца ў руках ці …”. Яна праводзілася ў рамках глабальнага праекта “Stop! Працоўная міграцыя”, арганізаванага Рэспубліканскім маладзёжным цэнтрам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з ЮНІСЕФ.

Наша вёска – ля самай мяжы з Літвой. І нярэдка мы чуем ад замежных гасцей пра прыгожае жыццё ў іншых краінах. Многія імкнуцца паспрабаваць там сваё шчасце і спрабуюць уладкавацца на працу за мяжой. Нехта робіць гэта афіцыйнана, а хтосьці ўладкоўваецца на працу нелегальна, не думаючы пра наступствы. Менавіта гэтая праблема ляжыць у аснове праекта “Stop! Працоўная міграцыя”.

Акрамя настаўнікаў і вучняў Паляцкішскай школы паўдзельнічаць у квест-гульні запрасілі таксама пагранічнікаў заставы “Драбішуны”. Каманды прайшлі пяць станцый, на кожнай з якіх пасля выканання задання атрымлівалі карткі, дзе значыліся правілы бяспечнага выезду за мяжу.

На першай станцыі “Лыжны крос” неабходна было праехаць на лыжах 600 метраў, на другой станцыі – пагуляць у хакей з мячом, затым – па апісанні пазнаць дрэва. На апошняй станцыі “У каго прамей лінія” удзельнікі паспаборнічалі ў тым, хто далей і раўней зможа праехаць на лыжах.

Завяршылася гульня паўтарэннем правіл бяспечнага працаўладкавання за мяжой. Усе сышліся на думцы, што дома лепш за ўсё!

Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
педагог-арганізатар
Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий