- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Цікавае падарожжа ў Каралеўства навук

 

Вучыцца малодшым школьнікам павінна быць цікава! Толькі ў такім выпадку вучоба стане паспяховай. У гэтым перакананы настаўнікі пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Навагрудка. Дружнай камандай педагогі правялі вялікую працу па падрыхтоўцы і правядзенні тыдня пачатковых класаў “Падарожжа ў Каралеўства навук”.

Кожны дзень тыдня навучэнцы падарожнічалі ў розныя месцы: Каралеўства пісьменнасці, Каралеўства матэматыкі, Каралеўства пачытай-ка, Каралеўства прыроды, Каралеўства талентаў. Жыхары караўлеўстваў падрыхтавалі для дзяцей мноства цікавых і займальных заданняў, конкурсаў, гульняў, віктарын, спаборніцтваў: слоўнікавую дыктоўка “Грамацей”, матэматычную дуэль “Спрабуй і вырашай!”, відэаконкурс юных чытальнікаў “Вясёлыя вершы пра школу”, анлайн-віктарыну “ Ты супер!”, вусны часопіс “Па старонках Чырвонай кнігі”. Кожны змог паспрабаваць і ацаніць свае сілы ў розных відах дзейнасці. Навучэнцы з вялікім задавальненнем майстравалі, сачынялі, выказвалі і рэалізоўвалі цікавыя ідэі, малявалі, прыдумлялі і разгадвалі загадкі.

Падчас тыдня была арганізавана выстава лепшых творчых работ навучэнцаў. А актыўныя ўдзельнікі і пераможцы атрымалі граматы і дыпломы.

Можна з упэўненасцю сказаць, што тыдзень пачатковых класаў прайшоў у атмасферы творчасці і супрацоўніцтва, як педагогаў, так і малодшых школьнікаў.

Кацярына ЛАГУТА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий