- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Афганістан у лёсах навагрудчан

 

15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У рамках запланаваных у краіне мерапрыемстваў Рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў” у Навагрудскай спецыяльнай школе-інтэрнаце для вучняў 6–8-х класаў праведзена музыкальна-літаратурная кампазіцыя “Рэха афганскай вайны”.

З выхаванцамі правялі работу па карце, тлумачылі, дзе знаходзіцца Афганістан, расказалі пра прычыны пачатку вайны і як яна праходзіла.

Падчас мерапрыемства гучалі вершы пра Афганістан і герояў гэтай вайны, дзеці слухалі музыку ансамбля “Блакітныя берэты”, праглядзелі прэзентацыю “Афганістан – наш боль” і відэа “Чорны цюльпан” з выкананнем песні А.Разенбаўма.

Таксама падчас правядзення мерапрыемства работнік школы Таццяна Драпала падзялілася ўспамінамі пра свайго мужа, які выконваў свой інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Таццяна Вячаславаўна пакінула для школьнага музея медалі і некаторыя фотаздымкі свайго мужа, звязаныя з той страшнай вайной.

Скончылася мерапрыемства хвілінай маўчання.              

Вольга РАДЧАНКА,
выхавальнік Навагрудскай спецыяльнай школы-інтэрната
для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы ,
парушэннямі псіхічнага развіцця , цяжкасцямі ў навучанні,
кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Мая Бацькаўшчына”

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий