- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Снежны дэсант

 

11 лютага ў сярэдняй школе № 1 Смаргоні стартавала акцыя “Снежны дэсант”. На дапамогу ў расчыстцы прышкольнай тэрыторыі ад снежных завалаў прыйшла каманда дзяцей-ратавальнікаў.

Навучэнцы дакладна ведаюць: дарога ў школу павінна быць камфортнай і бяспечнай. Менавіта таму ўсе павінны прыкласці максімум намаганняў, каб шлях у школу быў лёгкім і прыемным. Акрамя таго, удзел школьнікаў у грамадска карыснай працы з’яўляецца важнай умовай фарміравання асобы, яе маральнага і фізічнага развіцця.

Як бы ні склаўся далейшы лёс выпускнікоў школы, працоўныя ўменні і адказнасць спатрэбяцца ім у любой сферы дзейнасці. Сумесная праца яшчэ і гуртуе класны калектыў, дазваляе кожнаму праявіць сябе ў новых, нефармальных, абставінах.

Пакуль зіма сыпле снегам, навучэнцы 8–11-х класаў выходзяць на расчыстку ўсіх дарожак і пляцовак вакол школы.

Вольга АЎГУСЦІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий