Вясёлы масаж у дапамогу дэфектолагу

- 19:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Свіслачы актыўна выкарыстоўваецца лагапедычны масаж, які паказаў сваю эфектыўнасць у рабоце з дашкольнiкамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення.

Не сакрэт, што апошнiм часам павялічылася колькасць дзяцей з рознымі моўнымі парушэннямі. У пошуку новых форм навучання я вывучыла шмат спецыяльнай лiтаратуры i зацiкавiлася лагапедычным масажам. Прайшоўшы адпаведную падрыхтоўку, стала ўжываць масаж у рабоце з дашкольнiкамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення.

У кабінеце абсталявана масажная зона, галоўным элементам якой выступае кушэтка. Падчас масажу ўжываю такія прыёмы, як пагладжванне, расціранне, размінанне, вібрацыю і іншыя. Для зняцця напружання і скаванасці дзяцей выкарыстоўваю спакойную, рэлаксацыйную музыку.

Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікае масаж з маўленчым суправаджэннем. Малым вельмі падабаюцца такія практыкаванні, як “Дожджык”, “Дарога”, “Ногі і ножкі”, “Дровы”, “Мыла”, “Аса”, “Барабан”, “Ялінка”, “Курачка” і інш.

З дзецьмі старэйшага ўзросту выкарыстоўваю прыёмы самамасажу. Дзіця слухае інструкцыi дарослага і размінае пальчыкамі шчокі і вусны, масажыруе язык з дапамогай зубоў. Дашкаляты з задавальненнем выконваюць практыкаваннi “Малюем дарожкі”, “Малюем яблычкі”, “Вочкі спяць”, “Намалюем вусы”, “Вясёлы клоўн”, “Сумны клоўн”, “Расчоскі”, “Малаточак” і інш.

Дзякуючы выкарыстанню прыёмаў лагапедычнага масажу і самамасажу, дзеці не толькі хутчэй і больш эфектыўна пераадольваюць моўныя цяжкасці ў гульнявой форме, але і атрымліваюць станоўчыя эмоцыі.

Iрына МІХАЛЬЧЭНЯ,
настаўнiк-дэфектолаг
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий