- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Зрабі добрую справу – падары кнігу бібліятэцы

 

14 лютага праходзіць незвычайная акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”, да якой далучылася і Любчанская сярэдняя школа Навагрудскага раёна. Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня дарэння кніг. Гэта адно з самых маладых святаў у календары, і яно аб’ядноўвае ўсіх, хто дорыць кнігі і выхоўвае любоў да чытання.

З мэтай захавання і папаўнення кніжнага фонду школьнай бібліятэкі і выхавання беражлівых адносін да кнігі ў Любчанскай сярэдняй школе з 8 па 14 лютага праводзіцца акцыя “Падары кнігу бібліятэцы!”. Самымі актыўнымі ў нашай акцыі аказаліся вучні пачатковых класаў. Менавіта яны падарылі найбольшую колькасць кніг школьнай бібліятэцы. А ўсе кнігі, падараваныя школе, да таго як заняць сваё месца на сцелажах бібліятэкі, прадстаўлены на кніжнай выставе.

У рамках акцыі ва ўстанове пад дэвізам “Даючы дзецям кнігі, вы дорыце ім крылы!” таксама праходзілі розныя мерапрыемствы.

У 1–4-х класах прайшлі класныя гадзіны пра беражлівае стаўленне да кнігі. Вучні 5–8-х класаў удзельнічалі ў мерапрыемстве “Кніжная краіна”. З мэтай прапаганды чытання старшакласнікі арганізавалі “Кніжную майстэрню” з вучнямі малодшых класаў, падчас якой дзеці падклейвалі адарваныя вокладкі, старонкі кніг і тым самым падарылі ім новае жыццё.

Удзел у такой акцыі садзейнічае выхаванню беражлівых адносін да кнігі, заахвочвае дзяцей да чытання.

Людміла РАЗУМАВА,
бібліятэкар
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

1+

Добавить комментарий