- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Пяцікласнікам – пра Беларусь

 

У Малькавіцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Году народнага адзінства.

12 лютага, у дзень правядзення Усебеларускага народнага сходу, класны кіраўнік 5-га класа К.А.Найдзен правяла інфармацыйную гадзіну “За любімую Беларусь”.

Вучні гаварылі пра выдатныя мясціны Рэспублікі Беларусь, дасягненні нашай краіны, знакамітых людзей, якія пакінулі свой след у гісторыі незалежнай дзяржавы. У ходзе мерапрыемства дзеці таксама пазнаёміліся з народнымі промысламі і майстрамі Беларусі. І, вядома, класны кіраўнік не змагла прайсці міма важнай палітычнай падзеі ў нашай краіне – VI Усебеларускага народнага сходу, які стартаваў 11 лютага. Яна патлумачыла значнасць мерапрыемства, акцэнтаваўшы ўвагу дзяцей на тым, што будучыню дзяржавы будаваць маладым, а значыць, кожнаму з іх.

Дарына ХІЛЮЦІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Малькавіцкай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий