- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Абяцаны сюрпрыз – экскурсія ў Ліду

 

Калектыў Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы пастараўся арганізаваць вольны час у шосты школьны дзень так, каб навучэнцы з велізарным жаданнем прыходзілі сюды і са станоўчымі эмоцыямі вярталіся дадому.

Кожны суботні дзень у школе поўны пазнавальных і вясёлых задум: інтэлектуальна-пазнавальныя гульні, віктарыны, квесты, рэбусы … Ва ўсіх ёсць магчымасць далучыцца да здаровага ладу жыцця, атрымаць задавальненне ад рухомых гульняў на свежым паветры ў коле сяброў і аднакласнікаў.

Ёсць занятак для кожнага. Для тых, хто любіць маляваць, працуе аб’яднанне па інтарэсах «Чароўныя фарбы», каму падабаецца ляпіць – аб’яднанне па інтарэсах «Сяміцвецік». Кожнае мерапрыемства суправаджае «Азбука бяспекі», тут для дзяцей падрыхтаваны простыя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Весела і шумна заўсёды ў суботні дзень у бібліятэцы, бо тут можна не толькі пачытаць цікавую кнігу, але і пабываць на майстар-класе па фейс-арце «Вясёлка жаданняў». Для законных прадстаўнікоў арганізаваны кансультацыі па запыце «Адкрытыя дзверы».

Дзеці чакаюць кожную суботу, плануюць, на якое мерапрыемства пойдуць, чым будуць дзяліцца з аднагодкамі. Але галоўным матыватарам наведаць мерапрыемства шостага школьнага дня стаў абяцаны сюрпрыз для самых актыўных удзельнікаў – экскурсія ў іншы горад. Хлапчукі і дзяўчынкі чакалі і гадалі, што ж ім прапануюць наведаць, куды звозяць.

І вось доўгачаканы дзень! Для 20 самых актыўных удзельнікаў суботніх мерапрыемстваў была праведзена экскурсійная паездка ў Ліду.

Першым пунктам было наведванне Лядовага палаца. Цяжка перадаць захапленне дзяцей, іх эмоцыі. Яны змаглі ўбачыць, як праходзіць трэніроўка спартсменаў на лядовай арэне, як выглядае трэнажорная зала, сустрэліся з юнымі ігракамі хакейнай каманды. Далей хлапчукі і дзяўчынкі наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей, дзе была прадстаўлена экспазіцыя экзатычных жывёл «Джунглі за шклом». Свет дзікай прыроды цікавы, і бачыць яго перад сабой – велізарнае задавальненне. Ніхто абыякавым не застаўся.

На памяць былі зроблены фотаздымкі. Усю дарогу дадому дзеці абмяркоўвалі ўбачанае, праглядалі фатаграфіі. Сюрпрыз атрымаўся. Экскурсійная паездка пакінула ў памяці школьнікаў прыемнае ўражанне на доўгі час.

Ірына СЯНЮК,
настаўнік пачатковых класаў
Іўеўскага ясляў-сада – пачатковай школы

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий