- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Любім мы не толькі гуляць, але і кожны дзень працаваць

 

Пад такім дэвізам у яслях-садзе г. п. Мір прайшоў агляд групавых вугалкоў працоўнай дзейнасці, мэтай якога было папаўненне прадметна-развіццёвага асяроддзя і ўдасканаленне ўмоў у групах для выхавання ў дзяцей станоўчых адносін да працы, фарміравання і далейшага развіцця элементарных працоўных навыкаў.

У ходзе падрыхтоўкі да агляду працоўныя вугалкі груп папоўніліся новым інвентаром і атрыбутамі для арганізацыі ўсіх відаў працы (у дашкольным узросце – гэта самаабслугоўванне, гаспадарча-бытавая праца, праца ў прыродзе, ручная праца) у розны час года, гульнямі, гульнявымі дапаможнікамі.

Выхаванцы кожнай групы стараліся цікава прэзентаваць вугалкі, прадэманстраваць свае працоўныя ўменні і навыкі.

Яшчэ В.А.Сухамлінскі казаў: “Дайце дзіцяці радасць працы. Гэтую радасць яму нясуць поспех, усведамленне сваіх уменняў і значнасці работы, якую яно выконвае, магчымасць дастаўляць радасць іншым”.

Выхаваць у дзяцей цікавасць да працы, жаданне працаваць, паважаць працу іншых людзей – гэта адна з самых важных задач установы дашкольнай адукацыі ў фарміраванні асобы сучаснага дзіцяці ў час тэхнічнага прагрэсу і аўтаматызацыі.

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада г. п. Мір
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий