- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Мы непераможныя, калі адзіныя!

           

Пад такім дэвізам у Люсінскім дзіцячым садзе – сярэдняй сярэдняй школе імя Якуба Коласа Ганцавіцкага раёна прайшоў інфармацыйны дайджэст “Адзінства – наша сіла”, прымеркаваны да Года народнага адзінства.

У пачатку мерапрыемства вучні агучылі прыметы, якія аб’ядноўваюць іх як калектыў і як грамадзян, прачыталі загадзя падрыхтаваныя паведамленні і разгледзелі такія паняцці, як “радзіма”, “адзінства” і “салідарнасць”.

 

На працягу мерапрыемства гучала паэтычнае слова, што стварала лірычную атмасферу. Разам з класным кіраўніком дзеці стварылі “Кветку адзінства”, успомнілі прытчы пра дружбу і сілу і прыйшлі да высновы, што згуртаванасць дапамагае вырашаць многія праблемы.

Асаблівая ўвага ўдзялялася паняццю “дзяржава” і яе сімволіцы. Не забылі і пра родную Ганцавіччыну і яе асаблівасці.

Вучні паглядзелі відэаролік пра галоўныя дасягненні краіны, паслухалі цікавы аповед пра вядомых землякоў.

На этапе рэфлексіі дзеці накрылі папяровымі далонькамі контур нашай краіны на дошцы, нібыта аддаючы ёй частку свайго цяпла і захінаючы ад нягод.

Аліна РЫЛКА,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий