- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Доследы і эксперыменты – цікава і карысна

 

У час занятка з выхаванцамі старшай групы выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 1 г. п. Карэлічы В.В.Старжынская паведаміла, што нас з усіх бакоў акружае паветра. Пытанні пра тое, чаму мы яго не бачым, жаданне даведацца, як яно выглядае, дзе знаходзіцца, што можна з ім рабіць, не давала хлопчыкам і дзяўчынкам спакою. Таму Вольга Вячаславаўна прапанавала ім правесці сапраўдныя доследы і эксперыменты.

     

Шквал эмоцый давялося назіраць у той час, калі выхаванцы дружна наперагонкі дзьмулі на рознакаляровыя папяровыя лодачкі, якія плылі па вадзе. А як хацелася кожнаму самастойна надзьмуць паветраны шарык! Дружна намалявалі, дзе “хаваецца” паветра. А цэлафанавыя пакеты ў руках маленькіх эксперыментатараў хутка пераўтварыліся ў мяккія падушкі, напоўненыя паветрам. Падчас прагулкі ўсім удалося адчуць свежасць паветра.

Вось так, шляхам сумеснага эксперыментавання, удзельнікі занятка змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавілі, зрабіць правільныя высновы: паветра бывае цёплае і халоднае, прычым цёплае лягчэй за халоднае і падымаецца ўверх. Паветра ёсць у вадзе, глебе, цагліне, таму і з’яўляліся бурбалкі, калі ў ваду апускалі прадметы з розных матэрыялаў.

Гонар перапаўняў кожнае дзіця ад удалага меркаванага выніка. Хочацца адзначыць, што эксперыментаванне аказвае станоўчы ўплыў на эмацыянальную сферу дзіцяці, на развіццё яго творчых здольнасцей, выхаванне самастойнасці. Шматгадовы вопыт паказвае, што нельга адмаўляць у жаданні дзяцей набыць веды.

Наталля СКОК,
н
амеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 1 г. п. Карэлічы

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий