- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Разам – да адзінай і квітнеючай Беларусі

 

Пад такой назвай у Чудзінскай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна адбылася інфармацыйная гадзіна для вучняў 7–11 класаў. 

Класны кіраўнік І.У.Мароз азнаёміў дзяцей з асноўнымі палажэннямі Указа № 1 “Аб аб’яўленні 2021 года Годам народнага адзінства”, прынятага з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства на аснове ідэй роўнасці, незалежнасці і братэрства.

Вучні прагледзелі відэафільм “2021 – Год народнага адзінства” і прыйшлі да высновы, што народнае адзінства – важная ўмова захавання суверэнітэту краіны, культурнай спадчыны, рэлігійнай талерантнасці, а таксама такіх агульначалавечых каштоўнасцей, як патрыятызм, чалавекалюбства і справядлівасць. Нездарма дэвізам VI Усебеларускага народнага сходу сталі словы “Адзінства. Развіццё. Незалежнасць”.

І.У.Мароз расказаў пра свой удзел у II Усебеларускім народным сходзе і атрыманых на ім уражаннях. Вучні азнаёміліся з дэлегатамі, якія прадстаўлялі Ганцавіччыну.

У актавай зале працаваў “мікрафон гонару”, у які дзеці расказвалі пра дасягненні Беларусі. У “мікрафон пажаданняў” выказвалі свае думкі, уносілі прапановы пра правядзенне рэформ у краіне.

На працягу інфармацыйнай гадзіны вучні збіралі пазл “Беларусь – адзіная, недзялімая”, працавалі з лато “Сімвалы Беларусі”, “Помнікі архітэктуры Беларусі”, “Славутыя імёны Беларусі”.

І.У.Мароз пажадаў вучням кіравацца ў сваіх учынках і дзеяннях мудрасцю продкаў, якія заўсёды заклікалі жыць у міры і згодзе.

І.А.ВАЛОДЗЬКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Чудзінскай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий