Развіваем маўленчае дыханне праз гульню

- 20:46Дошкольное образование. Идеи, Методичка

 

Ларыса НАРБУТОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада г. п. Мір
Карэліцкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Маўленне з’яўляецца адной з найважнейшых функцый чалавека. Не сакрэт, што якасць мовы, яе гучнасць, плаўнасць у асноўным залежыць ад маўленчага дыхання.

У дзяцей дашкольнага ўзросту маўленчае дыханнене дасканалае. У дзяцей, якія маюць аслаблены ўдых і няправільны маўленчы выдых, як правіла, груба парушана гукавымаўленне. Яны не ўмеюць рацыянальна выкарыстоўваць удых і выдых, што адмоўна ўплывае на развіццё маўлення.  Як паказвае вопыт, дзеці ў працэсе маўлення часта пачынаюць гаварыць на ўдыху або на рэшткавым выдыху. Бываюць выпадкі, калі яны набіраюць паветра перад вымаўленнем кожнага слова.Вядома, усё гэта адмоўна ўплывае на авалоданне правільным вымаўленнем і пабудову плаўнага злітнага маўленчага выказвання.

Таму навучанне дзяцей старшай групы інтэграванага навучання і выхавання правільнаму маўленчаму дыханню вельмі важна, а праводзіць яго эффектыўней за ўсё ў гульнявой форме.

 

Такія гульні, як “Пражорлівая садавіна”, “Здуй сняжынку”, “Падуй на чай”, “Ветрык-вецярок”, “Паветраны футбол”, “Здуй лісцік, кветачку”, “Чароўныя матылькі”, “Мыльная бурбалка”, гульні з вадой “Буль-булькі”, “Зрабі буру”, “Чый караблік хутчэй плыве”, практыкаванні “Дравасек”, “Часікі”, “Мяцеліца”, “Хто лепш надуе шарык?”, “Пераклічка жывёл”, “Падуй на свечкі і не затушы”, “Чый параход лепш гудзе?” і іншыя навучаюць дзяцей кантраляваць час выдыху і здольнасць накіроўваць паветраную струю ў патрэбным напрамку, дапамагаюць сфарміраваць моцны плаўны ротавы выдых.

Акрамя таго, дыхальная гімнастыка ўмацоўвае органы дыхання, паляпшае кровазварот і дзейнасць сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама павышае супраціўляльнасць да прастудных захворванняў. Нездарма К.С.Станіслаўскі казаў: “Дыханне – аснова жыцця. Правільнае дыханне – аснова здароўя і даўгалецця”.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий