- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Сям’я Лагвіновічаў дорыць кнігі

 

Ужо тры гады запар шматдзетная сям’я Веранікі і Сяргея Лагвіновічаў, настаўнікаў Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна, удзельнічае ў Міжнародным дні дарэння кніг (International Book Giving Day). Разам са сваімі дзеткамі Ангелінай, Генадзем і Міхаілам яны дораць кнігі шмадзетным сем’ям аднакласнікаў.

Дзень дарэння кніг аб’ядноўвае ўсіх, хто дорыць кнігі дзецям і тым самым прывівае ім любоў да чытання. Свята стала міжнародным не толькі па прычыне сваёй глабальнай сутнасці, але і таму, што каранямі сваімі яно выйшла з народа. Ініцыятыва яго з’яўлення належыць аднаму звычайнаму чалавеку – амерыканцы Эмі Бродмур – заснавальніцы сайта дзіцячай кнігі ў ЗША.

Эмі Бродмур – маці траіх дзяцей. Аднойчы яе сын спытаў, чаму няма такога дня ў годзе, калі людзі дораць адно аднаму кнігі проста так. Гэта і стала штуршком да з’яўлення на свет новага значнага свята, якое штогод адзначаецца 14 лютага пачынаючы з 2012 года.

Адзначыць гэтае новае і цікавае свята можна проста падарыўшы кнігу сваім сябрам, родным і блізкім. Галоўная ж ідэя акцыі – паказаць, што папяровая кніга застаецца актуальным падарункам і не губляе сваёй каштоўнасці нават у век тэхналогій.

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий