- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

“Вясёлка” у слоіку ў падарунак любімым бацькам

 

Напярэдадні Дня ўсіх закаханых выхавальнік дашкольнай адукацыі старшай групы ясляў-сада № 10 Смаргоні прапанавала сваім выхаванцам стаць дызайнерамі і зрабіць у падарунак сваім любімым бацькам арыгінальны падарунак.

Хлопчыкам і дзяўчынкам адразу ж спадабалася такая ідэя. А калі яны ўбачылі зробленую выхавальнікам “вясёлку” у слоіку, захацелі зрабіць такую ж прыгажосць.

І вось ужо перад малымі раскладзены ўсе неабходныя рэчы: каляровая соль, варонка з паперы і драўляная шпажка. Цяпер заставалася паслядоўна запаўняць слоікі каляровай соллю. Аднак нашы выхаванцы аказаліся сапраўднымі дызайнерамі, праявілі творчасць і запоўнілі слоічкі па-свойму.

Праца вельмі захапіла дзяцей. У выніку ў кожнага атрымалася свая непаўторная “вясёлка”. А каб яна стала сапраўдным падарункам, упрыгожылі слоічкі сэрцайкамі, павязалі стужачкі. Дзеці з задавальненнем паказвалі ўсім свае работы і расказвалі, што яны падораць іх сваім бацькам і паставяць у кухні, каб усе любаваліся і радаваліся такой прыгажосці.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий