- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

З карысцю для здароўя

 

У сярэдняй школе № 3 Ганцавіч дзейнічаюць сем груп падоўжанага дня для малодшых школьнікаў, у рабоце якіх важнае месца займаюць прагулкі на свежым паветры. Гэта найбольш даступны сродак захавання і ўмацавання здароўя дзіцячага арганізма.

Ва ўмовах пандэміі асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць умацаванню здароўя і імунітэту дзяцей. Калі хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту могуць самастойна пасля заняткаў хадзіць на прагулкі, катацца на лыжах і каньках, гуляць у снежкі, то ў вучняў пачатковых класаў такой магчымасці няма, бо яны большую частку часу праводзяць у школе.

Прагулкі павышаюць вынослівасць і ўстойлівасць дзіцячага арганізма да неспрыяльнага ўздзеяння знешняга асяроддзя і прастудных захворванняў. Зімовыя прагулкі маюць сваю спецыфіку з-за холаду і снегу. Але гэта не перашкода зрабіць адпачынак яркім і запамінальным. Наадварот! Дзеці з вялікім захапленнем лепяць снежныя фігуры. Гэты занятак развівае фантазію, рухальную актыўнасць, умацоўвае здароўе, згуртоўвае калектыў.  

Падчас лепкі вучні выкарыстоўваюць не толькі снег, але і прыродныя матэрыялы, элементы адзення, садавіну, спартыўны інвентар і інш. З іх дапамогай атрымліваюцца надзвычай забаўныя фігуры.

Алена ЗАНЬКО,
Ірына АМЕЛЬЯНОВІЧ,
выхавальнікі групы падоўжанага дня
сярэдняй школы № 3 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий