- Клуб молодого журналиста

Музей у дыпламаце

 

Раман ДУХОЎНІК,
навучэнец 10-га класа
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна,
член савета школьнага музея

 

 

У школьным музеі “Мая малая радзіма” Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна захоўваецца матэрыял пра афганскую вайну і пра нашых землякоў, якія прымалі ў ёй удзел.

У экспазіцыю ўвайшлі сабраныя ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя фотадакументы, літаратура, элементы абмундзіравання А.І.Равуцкага, І.Д.Шапяля, І.А.Петрукевіча, Ю.А.Мантуша, М.Г.Несцера. Былыя салдаты афганскай вайны перадалі свае рэчы на захаванне дырэктару музея А.В.Пяцэвіч. Цяпер экспанаты прадстаўлены ў тэматычнай “вітрыне– дыпламаце”.

15 лютага з навучэнцамі школы была праведзена інтэрактыўная экскурсія “Далёкае рэха афганскай вайны” у форме “Музей у дыпламаце”.

       

Дыпламат быў у кожнага школьніка і студэнта 80–90 гадоў ХХ стагоддзя. У ім захоўваліся сшыткі, альбомы, кнігі і каштоўныя рэчы ўладальніка. Мы паглядзелі, што захоўваецца ў нашым “дыпламаце”. Слухаючы запісаныя ўспаміны, праглядаючы фотаздымкі, вучні ясна ўяўлялі падзеі той жорсткай вайны. Цяпер у нас з’явілася жаданне сустрэцца з воінамі-інтэрнацыяналістамі, каб ужывую пачуць іх аповед.

 

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий