Нельга нам забываць Афганістан

- 19:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Штогод у сярэдняй школе № 3 Ашмян праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Вось і ў гэтым годзе для вучняў 5–7 класаў у рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў” прайшоў урок мужнасці “Салдат вайны не выбірае”.

Асаблівым госцем школьнага мерапрыемства стаў сведка вайны ў Афганістане старшыня Ашмянскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалай Лаздзін, па ініцыятыве якога яшчэ ў 2013 годзе былі адкрытыя памятныя дошкі выпускнікам, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку і пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, – радавым Сяргею Залатарову, Сяргею Клінцэвічу і Эдуарду Кеду.

Мікалай Станіслававіч нагадаў юнакам і дзяўчатам, што ў душы кожнага грамадзяніна сваёй краіны, а асабліва маладога чалавека, у прыярытэце павінна быць пачуццё патрыятызму, адказнасці за лёс Радзімы. Мы павінны шанаваць памяць пра ашмянскіх хлопцаў, якія загінулі на афганскай зямлі, быць удзячнымі ім. Таму хвіліна маўчання стала хвілінай памяці пра іх. Вакальны ансамбль “Гармонія” прысвяціў паважанаму госцю музычны нумар “Свет без вайны”.

У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы 5-га класа разам з Мікалаем Станіслававічам усклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Эдуарду Кеду, выпускніку, якім ганарыцца наша школа. Члены маладзёжнага парламента наведалі магілу воіна-афганца, усклалі кветкі і запалілі лампадкі. Таксама школьнікі прынялі ўдзел у раённым мітынгу “Ніхто не створаны для вайны” і канцэрце-памяці “Мы не маем права забыць”.

Святлана ЛАБАЧЭЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5 “А” класа
сярэдняй школы № 3 Ашмян

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий