- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пачаткоўцам пра прафесіі

 

Як зразумець, якая прафесія падыходзіць менавіта табе? Адказ на гэта пытанне паспрабавалі знайсці навучэнцы 4 “Б” класа Ліпнішкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна.

Ужо з дзяцінства кожны чалавек думае пра сваю будучую прафесію. Зрабіць правільны яе выбар – складаная задача, тым больш, што ў свеце існуе шмат цікавых, важных і карысных заняткаў. У рамках тыдня прафарыентацыі з чацвёртакласнікамі была праведзена класная гадзіна “Рэклама прафесій”. Дзеці пашырылі свае веды пра рабочыя спецыяльнасці і тым самым даведаліся, якія прафесіі карыстаюцца попытам у аграгарадку Ліпнішкі. Пазнаёміліся з вялікай колькасцю новых і незнаёмых прафесій. Пачаткоўцам было цікава, бо мерапрыемства прайшло з выкарыстаннем сюжэтна-ролевых гульняў.

Малодшаму школьніку пакуль цяжка разабрацца ў такім вялікім моры заняткаў чалавека. Але гэта неабходна для таго, каб у дарослым жыцці, ацэньваючы свае здольнасці, веды і жаданні, кожны з іх зрабіў правільны выбар і стаў займацца любімай справай, якая б прыносіла карысць і асалоду.

Алена ТАМІЛА,
класны кіраўнік 4 “Б” класа
Ліпнішкаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий