- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы

 

Кожны год 21 лютага вучні сярэдняй школы № 1 Смаргоні прымаюць удзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца пра лёс той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова, на якой размаўлялі нашы продкі.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”. Гэтымі словамі Змітрака Бядулі распачачаўся тыдзень роднай мовы ў нашай школе.

Напярэдадні свята ў школе праводзяцца розныя мерапрыемствы. Вучні кожны дзень імкнуцца размаўляць адзін з адным на роднай мове.

У школьнай бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава “Навінкі беларускай літаратуры”. У фае школы аформлены стэнд “Слова жывое, роднае, гаваркое…”, на якім прадстаўлены выказванні славутых класікаў беларускай літаратуры пра мову і народ: У.Караткевіча, У.Дубоўкі, Я.Коласа і іншых славутых дзеячаў Беларусі.

Вучні старшых класаў рыхтуюуцца да конкурсу чытальнікаў “Мае любімыя творы беларускіх аўтараў”, а малодшыя школьнікі малююць ілюстрацыі да любімых твораў.

Трэба ведаць мову свайго народа і свае карані, бо кожны народ –непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця.

Марыя КУЗЬМІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий