- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вандроўка ў свет зімовых казак

 

У бібліятэку гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы запрасілі навучэнцаў 3-х класаў. Пачаткоўцы пазнаёміліся з выставай кніг “Казкі матухны Зімы”, а таксама прынялі ўдзел у літаратурнай вандроўцы “У свет зімовых казак”.

Многія казкі дзецям знаёмыя і любімыя яшчэ з дзіцячага сада: “Снягурка”, “Два Маразы”, “Марозка”, “Па шчупаковым загадзе”, “Лісічка-сястрычка і Шэры Воўк” і інш. Успомнілі мы і аўтарскія казкі, таксама ўжо вядовыя дзецям “Срэбны капыток” П.П.Бажова, “Дванаццаць месяцаў” С.Я.Маршака, “Снежная каралева” Г.Х.Андэрсана, “Мароз Іванавіч” В.Ф.Адоеўскага, “Спадарыня Мяцеліца” Братоў Грым. Звярнуліся і да сучасных беларускіх пісьменнікаў-казачнікаў. Казкі Алены Масла “Каляды ў хроснай”, Георгія Марчука “Настачка і ліхадзеі”, Наталлі Голубевай “Казкі цётачкі Руф”, Расціслава Бензерука “Зайцаў кажушок” багатыя на выдумку, здзіўляюць мноствам неверагодных прыгод, вучаць рабіць дабро, таму нядзіўна, што яны зацікавілі дзяцей асабліва.

Напрыканцы разам прачыталі “Зімовую казку” С.Казлова і адказалі на пытанні віктарыны “Пазнай героя па апісанні”.

Юныя сябры здзейснілі экскурсію ў непаўторны свет казак, пазнаёміліся з цікавымі творамі і пісьменнікамі, якія пішуць цудоўныя казкі і ўзялі для дамашняга чытання казкі пра зіму, паабяцаўшы вярнуць кнігі ў тэрмін.

А.А.ЯКУТА,
бібліятэкар
гімназіі № 1 імя К.Каліноўскага Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий