- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Хакейны турнір паміж школамі Смаргоні

 

Надвор’е працягвае радаваць усіх снегам і маразамі. Гэтай зімой, як ніколі за апошнія гады, сталі папулярныя зімовыя віды спорту: хада на лыжах, катанне на санках і каньках і, вядома, камандная гульня хакей. 15–17 лютага адбыўся хакейны турнір паміж школамі нашага горада.

Каманда сярэдняй школы № 5 Смаргоні з навучэнцаў 9 “А” і 9 “Б” класаў, прыняла актыўны ўдзел ва ўсіх гульнях. Юныя хакеісты трэніраваліся на школьным катку па вечарах. Хлапчукі з клюшкай і шайбай з азартам успаміналі ўсе навыкі гульні. Свае ўменні і веды паказалі ім і настаўнікі фізічнай культуры і здароўя. У выніку захапляльных і напружаных гульняў каманда нашай школы заняла ганаровае II месца, абыграўшы каманды гімназіі Смаргоні і сярэдняй школы № 7. А саступіла наша каманда толькі юным хакеістам сярэдняй школы № 1 Смаргоні.

Усе пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі. Пажадаем далейшых спартыўных дасягненняў юным хакеістам!

Алена СКРАБІНА,
класны кіраўнік 9 “Б” класа
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий