- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мова родная – мова модная   

 

21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У рамках святкавання дня беларускай мовы ў Вялікабераставіцкай сярэдняй школе на працягу тыдня праходзіў шэраг мерапрыемстваў.

17 лютага вучні 4-га класа прынялі ўдзел у турніры знаўцаў роднай мовы “Мова родная – мова модная”.

У пачатку мерапрыемства школьнікі наведалі выставу музейных экспанатаў “Сялянская хата на цуды багата”. На экспазіцыі былі прадстаўлены прадметы народнага побыту беларусаў: лапці, ручнік, куфар, збан, кош, прас. Вядучая мерапрыемства паведаміла дзецям пра выкарыстанне прадстаўленных рэчаў беларусамі.

У турніры прымалі ўдзел тры каманды: “Васількі”, “Рамонкі”, “Лянок”. Вучням неабходна было прайсці конкурсныя выпрабаванні “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народнага побыту”. Па выніках гульні пераможцам стала каманда “Лянок”.

Гледачы турніра таксама выконвалі цікавыя і вясёлыя заданні. Яны разгадывалі загадкі, дапаўнялі вершы прапушчанымі словамі, танцавалі пад любімыя дзіцячыя беларускія песні.

Прадэманстравалі пачаткоўцы прысутным і выразнае чытанне вершаў, тэатралізаваную інсцэніроўку “Разумны заяц”.

Закончылася свята падвядзеннем вынікаў конкурсу, узнагароджваннем пераможцаў. Кожны ўдзельнік мерапрыемства пераканаўся, што наша родная беларуская мова багатая і чароўная.

Надзея КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий