- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Буду ў арміі служыць

 

У рамках правядзення тыдня мужнасці і ў гонар Дня абаронцы Айчыны ў рознаўзроставай групе Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна прайшоў спартыўны вольны час “Буду ў арміі служыць”.

Такія мерапрыемствы заўсёды праходзяць з запалам і весела. Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў эстафетах. Асабліва вызначыліся Дар’я Калганава і Надзея Пікта. Успомнілі салдацкія песні і танцы. Самымі актыўнымі меламанамі сталі Іван Харонжы, Ульяна Юдзіцкая і Давід Аганісян. Усе вельмі стараліся, і таму перамагло сяброўства, а самыя актыўныя і спрытныя былі ўзнагароджаны медалямі ў розных намінацыях.

Пасля завяршэння мерапрыемства дзеці атрымалі салодкія падарункі. Закончылася наша свята анлайн-віншаваннем тат. Такая інавацыйная форма работы з бацькамі ў апошні час вельмі актуальная і запатрабаваная. Падарункі, зробленыя да свята сваімі рукамі, выхаванцы ўручылі бацькам дома.

Людміла ЧАМЕРКА,
выхавальнік рознаўзроставай групы
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

1+

Добавить комментарий