- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вясёлыя абручыкі

 

Выхаванцы старшай групы “Рамонкі” ясляў-сада № 24 Ліды ўдзельнічалі ў фізкультурным свяце “Вясёлыя абручыкі”, якое правяла кіраўнік фізічнага выхавання Людміла Дзедуль.

Фізкультурнае свята ў дзіцячым садзе – гэта заўсёды відовішчная і радасная падзея. Яго заўсёды чакаюць, да яго рыхтуюцца, і яно надоўга застаецца ў памяці дзяцей.

Выхаванцы з задавальненнем прымалі ўдзел у спартыўных эстафетах: “Тунэль”, “Пралезь у норку”, “Перанясі прадметы”, у якіх удасканальвалі рухальныя ўменні і навыкі, развівалі вынослівасць, хуткасць, спрыт. У час выконвання практыкаванняў і гульняў з абручамі “Сонейка і праменьчыкі”, “Карусель” праяўлялі актыўнасць, творчасць, самастойнасць.

Фізкультурнае свята заўсёды выклікае ў дзяцей станоўчыя эмоцыі, радасны настрой, бо вясёлыя спаборніцтвы – шчыры сардэчны смех, здзіўленне і захапленне.

Таццяна ВЕРЧАНКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 24 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий