- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Падарожжа ў свет прафесій

 

Для ўсведамлення неабходнасці і каштоўнасці працы чалавека, развіцця паважлівага стаўлення да людзей розных прафесій з навучэнцамі 4-га класа сярэдняй школы № 5 Навагрудка праведзена прафарыентацыйная гульня “У свеце прафесій”.

Першае разуменне пра працу і прафесійную дзейнасць у дзіцяці ўзнікае, калі яно пачынае праяўляць самасвядомасць, разумець і ацэньваць навакольны свет, гэта значыць, ва ўзросце 2,5–3 гадоў. Доўжыцца гэта да моманту, калі пачынаецца падлеткавы ўзрост (10–12 гадоў). У перыяд пачатковай школы, калі навучальны і пазнавальны складнікі становяцца на першы план і вызначаюць развіццё школьніка, важна рабіць правільныя крокі ў напрамку фарміравання ўяўленняў пра свет працы і прафесій.

У ходзе прафарыентацыйнай гульні “У свеце прафесій” дзеці з задавальненнем даведваліся пра новыя і існуючыя прафесіі, дзяліліся сваімі ведамі пра прафесійную дзейнасць іх родных, вывучалі культуру адносін да працы ў іншых краінах, адгадвалі загадкі, з вялікай цікавасцю супастаўлялі ключавыя элементы самых распаўсюджаных прафесій (урач, педагог, швачка, прадавец і г.д.) з дапамогай гульні “Чорная скрыня”. У канцы заняткаў навучэнцы актыўна дзяліліся настроем, атрыманымі ведамі, сталі разумець і шанаваць працу любога чалавека.

Вольга БАХАР,
педагог-псіхолаг
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий