- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Знаёмства з бібліятэкай у дзень роднай мовы

 

Льецца мова беларусаў пад такой назвай у яслях-садзе № 85 Гомеля прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы.

Нашы выхаванцы расказвалi вершы і разгадвалі загадкi на беларускай мове, з задавальненем удзельнiчалi ў рухомай гульнi “Хуткi верабей”, прыгадалi народныя святы беларусаў “Каляды” i “Гуканне вясны”.

У гэты дзень дзяцей таксама чакала сустрэча з бiблiятэкарам Крысцiнай Уладзiмiраўнай, якая працуе ў бiблiятэцы-фiлiяле № 4 Гомеля. Вiдэаэкскурсiя па бiблiятэцы захапiла дзяцей, яны з цiкавасцю разглядалi доўгiя палiцы з кнiгамi i назiралi за працай бiблiятэкара. Усе ўдзельнiкi мерапрыемства з захапленнем адгадвалi назвы беларускiх казак, урыўкi з якіх чытала бiблiятэкар. Напрыканцы сустрэчы дзецi атрымалi на памяць закладкi, зробленыя рукамi работнiкаў бiблiятэкi, а таксама кнiгi з беларускiмi народнымi казкамi, якiя цяпер знойдуць месца ў групах дзiцячага сада.

Маряна ПАДДУБНАЯ,
намесн
iк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
ясляў-сада № 85 Гомеля

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий