- Дашкольная адукацыя. Iдэi, Метадычка

Агарод, поўны прыгод

 

Святлана ГРЭМЯКА,
выхавальнік дашкольнай рознаўзроставай
інтэграванай групы
Турэцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна, 
Гродзенская вобласць

 

 

Актуальным напрамкам працы педагога дашкольнай адукацыі з’яўляецца экалагічнае выхаванне дзяцей, якое рэалізоўваецца праз гульнявую дзейнасць. Важнае месца ў ёй займаюць дыдактычныя гульні, якія валодаюць вялікім вучэбна-выхаваўчым патэнцыялам і цікавяць дзяцей пазнавальным зместам.

Педагогі Турэцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Карэліцкага раёна на вучэбных занятках выкарыстоўваюць дыдактычную гульню “Агарод, поўны прыгод”, якую стварылі самі з падручных матэрыялаў. Пры гэтым выкарыстоўвалі каробку ад цукерак, якая паслужыла макетам агарода, гуаш, клей-пісталет, малюнкі з выявай агародніны, кардон розных колераў.

Такім чынам атрымалі дадатковую магчымасць замацоўваць уменні дзяцей адрозніваць і называць расліны агарода, адрозніваць іх па афарбоўцы, велічыні і смаку. Дзякуючы дыдактычнай гульні, выхаванцы ўзбагачаюць асабістыя ўяўленні пра стадыі росту і развіцця агародніны, удасканальваюць уменне групаваць агародніну, знаёмяцца з разнастайнымі прафесіямі.

Асабліва радасна ўсім тады, калі ў канцы занятку атрымліваецца багаты ўраджай. Хочацца верыць, што вясной выхаванцы абавязкова дапамогуць бацькам у пасадцы культур на асабістых агародах.

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий