Дашкольнікі ў краіне Здароўя

- 15:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 2 Свіслачы прайшла спартыўная забава “Падарожжа ў краіну Здароўя”, удзельнікамі якой сталі выхаванцы старшых груп.

Дзеці даведаліся пра галоўны закон краіны Здароўя: “Здароўе – гэта чыстае цела”, пабывалі ў горадзе Гігіены, пазнаёміліся з яго жыхарамі, вялі размову пра тое, для чаго трэба выконваць правілы гігіены (мыцца, чысціць зубы, прычэсвацца, прымаць душ, загартоўвацца). Успомнілі і пра меры прафілактыкі каронавіруса (мыць рукі з мылам, выконваць дыстанцыю, насіць маску).

У горадзе Спорту дзеці ўбачылі, што ўсе жыхары знаходзяцца ў пастаянным руху, разам з імі спаборнічалі ў эстафетах “Хакей”, “Уборка снегу”, праходзілі паласу перашкод, гулялі ў рухомыя гульні “Два Маразы”, “Снежны ком”. Даведаліся пра яшчэ адзін закон краіны Здароўя: “Здароўе – гэта рух”.

У гутарцы з доктарам Айбалітам у горадзе Здаровага харчавання дзеці падзяліліся ведамі пра карысныя і шкодныя прадукты, даведаліся, у якіх прадуктах “хаваюцца” вітаміны, прынялі закон “Аб правільным харчаванні”.

Наступным пунктам падарожжа стаў горад Дружбы. Тут таксама не давялося сумаваць. Гульні “Мае сябры”, “Добра – дрэнна”, “Ветлівыя словы” дазволілі выхаванцам зразумець, што здаровы чалавек павінен быць добрым, шчодрым, дапамагаць людзям, умець бачыць і разумець прыгожае. Прынялі чацвёрты закон краіны Здароўя: “Здароўе – гэта добрае сэрца”.

Жыхарам краіны нашы выхаванцы паабяцалі выконваць усе законы здароўя, распавядаць пра іх сваім сябрам і блізкім.

Падарожнічаючы, дзеці атрымалі не толькі карысныя веды, але і зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Алена ДУЛЬНЕЕВА,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий