- Клуб молодого журналиста

Паэтычны чэлендж

 

Раман ДУХОЎНІК,
вучань 10-га класа
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Роднае слова адзін з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

Гродзенскі абласны палац творчасці дзяцей і моладзі з 15 па 21 лютага праводзіў паэтычны чэлендж “Мова”. Мэта мерапрыемства – папулярызацыя літаратурнай творчасці беларускіх паэтаў сярод моладзі, далучэнне да паэтычнай спадчыны, культуры і гісторыі нашай краіны.

Прыняць удзел у чэленджы прапанавалі дэпутатам маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў, членам грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў і іншым маладым грамадзянам.

Ад Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна ў мерапрыемстве ўдзельнічалі дэпутат маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў Юлія Сыцэвіч і яе аднакласнікі. Дапамагалі вучням у падборы вершаў Валянціна Грынько і Галіна Панчанка, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай установы.

Свой відэаролік рабяты апублікавалі на сайце школы, у дадатку “TikTok”, сацыяльных сетках “Аднакласнікі”, “Instagram”.

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий