- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Роднай мове прысвячалася

 

З 15 лютага па 20 лютага ў Геранёнскай сярэдняй школе Іўеўскага раёна прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу шасці дзён вучні ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах, акцыях і віктарынах.

Урачыстае адкрыццё тыдня пачалося з “Дрэва ветлівасці”, дзе кожны мог выказаць сваё пажаданне.

Да Дня роднай мовы была арганізавана выстава “Пісьменнікі-юбіляры – 2021”, праведзены акцыі “Пажаданні роднай мове”, “Любімае роднае слова”. Інтэлектуальная гульня “Лінгвістычнае таксі” дала магчымасць вучнямі 6–7-х класаў успомніць вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў. Конкурс на лепшага знаўцу беларускіх страў уразіў вучняў 7-га класа, якія адчулі сапраўдны “Смак роднай мовы”. Вучням 10–11-х класаў спадабалася гульня “Арфаграфічны бой”, дзе яны змаглі ў поўную сілу прадэманстраваць свае веды з розных галін беларускай мовы і літаратуры. На перапынках таксама было весела, у фае школы адкрыўся аўкцыён “Растлумач фразеалагізм”, які зацікавіў не толькі школьнікаў, але і дарослых.

Падвядзенне вынікаў тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылося на батле вершаў беларускіх паэтаў, дзе вучні выказалі словы ўдзячнасці настаўнікам беларускай мовы і літаратуры І.І.Барысевіч і І.Л.Драб за цікава арганізаваны тыдзень.

Таццяна БАРАБАН,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Геранёнскай сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий