Абаронца школы – 2021

- 8:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Свята смеласці, спрыту і весялосці адбылося ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка. Галоўнымі яго героямі сталі хлопчыкі 5–6-х класаў, якім неабходна было пераадолець нямала выпрабаванняў, каб атрымаць званне “Абаронца школы – 2021”.

Заданні конкурсу былі разнастайныя. Юныя абаронцы рашалі лагічныя задачы, канструявалі самалёты, у жартоўным спаборніцтве збіралі свае валявыя якасці ў кулак, дэманстравалі кухарскія навыкі і ўменне валодаць будаўнічымі інструментамі. Трапнасць і моц удзельнікі паказалі ў конкурсах “Снежныя снарады” і “Спіна да спіны”.

Усім гледачам прыйшоўся да спадобы конкурс “Галантны кавалер”, у якім юныя кавалеры гаварылі кампліменты дзяўчынкам. Прагучала вялікая колькасць прыгожых слоў, але толькі лепшаму прамоўцу жаночая палова залы прысудзіла прыз сімпатый.

Безумоўна, адзінае свята не можа паказаць усе якасці юнакоў, але з лёгкасцю можа расказаць пра тое, што будучыня – у надзейных руках.

 

Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий