- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Хачу абаронцам я стаць

 

У яслях-садзе № 10 Смаргоні стала добрай традыцыяй адзначаць Дзень абаронцаў Айчыны фізкультурным святам.

Напярэдадні гэтага слаўнага свята выхаванцы старшай групы сабраліся ва ўтульным, прыгожа ўбраным музычным зале на свята “Хачу абаронцам я стаць”, каб павіншаваць мужчын: прачытаць вершы, праспяваць песні, станцаваць гарачы танец. А самае галоўнае – паўдзельнічаць у вясёлых эстафетах.

Паміж камандамі “Лётчыкі” і “Танкісты” панаваў дух суперніцтва. Вынікі спаборніцтваў ацэньвала строгае і справядлівае журы. І хлопчыкі, і дзяўчынкі на свяце пабывалі ў ролі абаронцаў Айчыны. У эстафетах “Коннікі”, “Склад боепрыпасаў”, “Пранясі боепрыпасы”, “Снайперы”, “Каракаціцы” яны дэманстравалі свае спартыўныя якасці, шпаркасць, спрыт. У эстафетах “Хакей” і “Тэніс” дзеці паказалі, што салдаты не толькі абараняюць, але і ўмеюць адпачываць. А нашы хлопчыкі станцавалі сапраўдны танец вайскоўцаў.

Свята прайшло весела і заўзята. І на гэты раз у спаборніцтвах перамагла дружба. Удзельнікам каманд былі ўручаны салодкія медалі. Дзеці з гонарам дэманстравалі іх, праходзячы круг пашаны па зале.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий